FANDOM


EMlKB2xk6TA

Ёўнік - гэта сядзібны дух, які жыве ў ёўні (асеці), у печы ці на печы. Блізкі сваяк лазьніка, зь якім яднаецца вогненым паходжаньнем, і дамавіка, ад якога адрозьніваецца толькі тым, што зьяўляеццаня ня ў белай вопратцы, а ўвесь чорны ад дыму, з палаючымі, нібы вугольлі вачыма. Калі робіцца бачны, то ўяўляе сабою чалавекападобную масу, дзе праз сажу, павуціньне і наліпшую мякіну нельга разгледець ягоную форму. Еўнік рупіцца, каб правільна палілася сушыльная печ і сушыліся снапы і зерне, пасылае патрэбны для веяньня скразьняк, дапамагае ў працы. Любіць, калі сушня замяняе лазьню і можна змыць зь сябе сажу і пыл. Ёўнік рэдка пакідае печ ці сушыльную жордку і робіць гэта толькі тады, калі трэба агледзець ток, склады снапоў, паназіраць за малацьбою, або, калі трэба выкашляць пыл і сажу. Пры наведваньні асеці непатрэбнымі асобамі ён палохае іх, а ненавісьніка можа задушыць чадам ці нават спаліць разам з дабром. Ёўнік не баіцца звычайнага агню і можа спакойна збоку назіраць за пажарам, каб потым вярнуцца на сваю печ ці на абгарэлае бервяно і жыць да адбудаваньня новай асеці. Аднак ёўнік можа загінуць у пажары ад маланак, мякінны пыл імгненна ўспыхвае, і ёўнік згарае, не пакідаючы пасьля сабе ні пылінкі. Іньшы ёўнік ня пойдзе ў ёўню, адбудаваную на тым самым месцы: пабудова застанецца без нячысьціка.