FANDOM


N3ZYodmtKBQ

Баган - у апісаньнях Шпілеўскага добры дух, апякун свойскай жывёлы. У залежаньні ад добрага ці кепскага стаўленьня да таго ці іньшага гаспадара баган робіць ягоную скаціну або плоднаю, або бясплоднаю, нараджае ў яе патомства жывым ці мёртвым, пакідае саміцу пасьля родаў здароваю альбо хвораю... Для багана аддзялялі ў хлявах асобнае месца зь ясьлямі і сенам, верачы, што ён пасяляецца ў хлявах любімага гаспадара й ахоўвае скаціну ад розных хваробаў і здарэньняў, а галоўнае - дапамагае ёй пры нараджэньні. Сена нарыхтаванае для багана застаецца цэлым і лічыцца лекавым, ім кормяць саміцу ў першы тыдзень пасьля родаў.

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.