FANDOM


6L-D0yQxuqc

Бадзюля - гэта дух які змушае чалавека валацужнічаць, гоніць з наседжанага месца. Бадзюля туляецца ля дарог. Бліжэй да зімы ўвязваецца за чалавекам, у хаце якога й пасяляецца. З гэтага часу там назіраюцца ўсялякія прыкрасьці: чалавек пачынае піць, пускаючы на вецер свой набытак. Бадзюля чакае, калі ён усё растрасе й пойдзе па сьвеце. Каб прагнаць Бадзюлю трэба чыста вымесьці й вымыць у хаце, і бруд выліць наводлег на заход сонца. Тады, кажуць, можна ўбачыць, як Бадзюля ўцякае, зь перапуду забываюч схаваць сваё аблічча. Мае выгляд немаладой жанчыны, зь вялікімі, на брух, грудзьмі. На ёй няма аніякага адзеньня, толькі брудная падраная посьцілка, якая амаль не прыкрывае парэпанага струплівага цела. Твар у яе непрыгожы: пукатыя вочы, кароткі шырокі нос, тоўстыя адвіслыя вусны, валасы, зьбітыя ў каўтун.

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.