Гэта Нешта Wiki
Advertisement

thumb|400px Вадзяны, вадзянік, вадзяны дзед, амутнік, апаўдзёньнік, вірнік, ціхоня. Дух, увасабленьне разбуральнай, варожай чалавеку стыхіі вады ў выглядзе мітычнага гаспадара канкрэтнага вадаёма. Вадзянік лічыцца "царом над вадой і над рыбай". Мае выгляд кашлатага старога, сярэдняга росту, зь зялёнымі валасамі і даўгою кліністай барадою, гладнай ільсьнянай скурай і перапонкамі паміж пальцамі на нагах. У забагненых азёрах можа ўяўляць гарбатага і барадатага старога з нагамі і хвастом, як у каровы. Зьяўляецца самым "каляндарным" нячысьцікам, бо пераходзіць падчас году з вады на лозы (на Вадохрышча), далей на вербы (пасьля Масьленіцы), далей на явар (на Вербніцу), далей на жыта (на Вялікдзень), тады ў траву і на кветкі (на Юр'я), потым на яблыню (на Макавея), далей на яблыню. На Спаса ізноў пераходзіць у ваду.

Вадзянік можа "забраць" тых, хто купаецца, асабліва на Купальле і на Ільлю, можа тапіць чаўны і ламаць вадзяныя млыны. Калі доўгі час няма тапельцаў, ён выскоквае з вады і крычыць "Рот есьць, ды няма каго зьесьць!". Пасьля чаго абавязкова нехта тапіўся. Аднак, ён можа і дапамагчы чалавеку, калі той укіне яго з сушы ў ваду і такім чынам ратаваў жыцьцё. Тады вадзяны спрыяе такому чалавеку ў рыбацкай справе. Існавала і адмысловая малітва "цару вадзяному".

Абярэгамі ад вадзянога лічацца попел, сьвіст а таксама хлеб з мукі змолатай на Купальле. Аднак, за крыўду, нанесеную вадзяніку, чалавеку можа адпомсьціць "сухапутны" нячысьцік.

Жонкамі вадзяніка робяцца дзяўчыны-самагубкі, або русалкі, якія нараджаюць "вадзянёнкаў". Напярэдадні Вадохрышча вадзянік вымушаны прасіць ці красьці ў людзей сані, каб вывезьці "вадзянёнкаў" і тыс самым выратаваць іх ад сьмерці ў хрышчонай вадзе. Кожны вадаём мае свайго вадзяніка, але, калі вадаёмы штучна злучаюць вадзянікі гінуць. Катэгорыя:Гэта Нешта Катэгорыя:Крыптазаалогія Катэгорыя:Крыптыды Катэгорыя:Вадзяныя істоты Катэгорыя:Гуманоіды Катэгорыя:Рэптыліі Катэгорыя:Беларускія Крыптыды

Advertisement