FANDOM


CQAo0f2wQPU

Ваўкалак - гэта чалавек, ператвораны ў ваўка, пераверцень. Паводле ўяўленьняў беларусаў, пераўтварэньне можа адбыцца як па ўласнай волі з пэўнымі эгаістычнымі мэтамі чалавека-чараўніка, так і па ягоных чарах, скіраваных на аднаго чалавека або групу людзей. Чалавек можа трапіць выпадкова на закляцьце, нават уласнае, і стаць ваўкалакам. Пераўтварэньне па ўласнай волі адбываецца шляхам перакульваньня праз уторкнутыя вастрыём уверх у зямлю нажы (па розных крыніцах - 1, 5, 7 ці 12). Гэтай жа мэце можа паслужыць і асінавы пень, які, сьсекшы дрэва не перажагнулі. Вярнуць чалавечы выгляд можна толькі адкуліўшыся назад праз тыя самыя нажы. Калі парадак будзе парушаны, ці нажы будуць кімсьці забраныя, адчараваньне робіцца немагчымым.  Паводзіны ваўкалака вельмі адрозьніваюцца ад паводзінаў звычайных ваўкоў: яны жаласна выюць нібы плачуць ці стогнуць, выюць наўсход сонца ці ў напрамку сваіх вёсак - гэта іхняя малітва, яны робяць сабе ўзгалоўі, раніцай мыюцца, водзячы мордамі па роснай траве, вясной капаюцца ў ральлі - нібы аруць. Ваўкалакі трымаюцца бліжэй да жытла людзей, не баяцца іх, калі тыя маюць пры сабе толькі кіі, і могуць цярпець іхныя ўдары. Не ядуць звычайную ежу ваўкоў - сырое мяса, падлу, нячыстых жывёл, нават галадаючы, а падбіраюць рэшткі людской ежы, косткі, выкінутыя кавалкі скураной вупражы і іньш.
Ваўкалакі здольныя думаць і перажываць па-людску, яны пакутуюць. 
Ваукалаку можна дапамагчы стаць зноў чалавекам. Дзеля гэтага на яго трэба кінуць пояс, накрыць абруам, на якім аcьвячалі вялікодную ежу, кінуць на яго сваю скінутую і разадраную адным узмахам кашулю, і іньш. 
Бывае, ваўкалак можа празь нейкі час ізноўку пераўтварыцца ў чалавека, але, не заўсёды. Гэта залежыць ад накладзеннага закляцьця.

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.