FANDOM


EidXhZhW0-g

Вужалкі - гэта дочкі дочкі Зьмяінага цара. У сваёй зьнешнасьці спалучаюць антрапа- і зааморфныя рысы: да паловы маюць выгляд прыгожых дзяўчат з доўгімі распушчанымі валасамі, а замест ног - зьмяіны хвост. Звычайна яны жывуць у лесе ці паблізу вадаёмаў. Вельмі любяць сядзець на старых раскідзістых дрэвах і часаць залатымі грэбнямі валасы. Нягледзячы на незьлічоныя багацьці свайго бацькі, вужалкі зусім ня маюць вопраткі. Аднак, яны не адмаўляюць сабе ў дарагіх аздобах: каралях, бранзалетах, ад якіх у сонечны дзень ідзе такое зьзяньне, нібы само сонца скацілася ў лес. Калі нейкі чалавек знойдзе ўпрыгожаньне, згубленае вужалкаю, ён стане шчасьлівы і ня будзе баяцца зьмяінага ўкусу. Вужалкі ня робяць чалавеку ніякай шкоды, але вакол месца іх знаходжаньня кішма кішыць гадаўё. Гэтак зьмяіны цар ахоўвае сваіх дачок. На магчымага крыўдзіцеля вужалкі могуць абрынуцца ўсялякія няшчасьці, якія загубяць і яго самога, і ўвесь ягоны род.

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.