Гэта Нешта Wiki
Advertisement

thumb|400px Клікун - гэта прапанаваны П.Шпілеўскім персанаж, дарожны дух, грозны, але ня злы. Яго ўяўляюць такнлявым волатам у падраным балахоне з доўгімі рукавамі, даўгавалосым. У адной руцэ ён трымае вялікую пугу з конскага воласу, а ў другой - залаты рог. Клікун і днём, і ноччу нябачна разьяджае на крылатым зьмеі, і пазнаць яго можна па віхурах пылу на дарогах і паху сернага газу, які выдыхае зьмей. Клікуна згадвалі ў праклёнах ("Клікун цябе вазьмі!") і абгаворах ("Як той клікун, растрэпаны, нячэсаны, з пугай, дындруе па лесу, па бару ды па вялікім шляху"). У іньшых этнаграфічных і фальклёрных крыніцах не сустракаецца, што дае падставу лічыць гэты персанаж як прадукт "кабінетнай міталёгіі", надзелены пэўнымі функцыямі лесавіка і палевіка. Катэгорыя:Гэта Нешта Катэгорыя:Крыптазаалогія Катэгорыя:Крыптыды Катэгорыя:Гуманоіды Катэгорыя:Духі Катэгорыя:Беларускія Крыптыды

Advertisement