FANDOM


Gz6fa3CH QI

Зазоўка - гэта дэманічная лясная істота. Мае выгляд надзвычай прыгожай дзяўчыны з русымі густымі валасамі, такімі доўгімі, што ёй непатрэбна адзеньне. Шмат мужчын і хлапцоў паддаваліся на ейныя чары. Калі яна паказваецца якому-небудзь чалавеку, той, нягледзячы на перасьцярогі, заварожаны ідзе за ёю. Яна кліча яго па імені мілагучным голасам, пералівіста сьмяецца, то паказваецца, то зьнікае, заманьваючы глыбей у лес прывабнымі рухамі свайго стройнага цела. Пры гэтым час ад часу адхінае валасы з самых патаемных мясьцін. Завёўшы глыбока ў лес, лашчыла свайго абраньніка як ніводная жанчына. Рэдка які мужчына вяртаўся ад зазоўкі, некаторыя гінуць ад ейнага прагнага каханьня.. Тыя, якія ўсё ж вярьаюцца да сваіх жонак ці каханак, празь некаторы час зноў сыходзяць у лес, каб больш ужо ніколі не вярнуцца. Часта такіх мужчын знаходзяць павешанымі ў лесе. Ня кожнага зазоўка прымае двойчы, і тады яны самі губяць свае жыцьці. Голас у зазоўкі чысты і мэлядычны, песьні адмысловыя, панскія, таму нават не паказваючы сваёй вабнасьці, зазоўка можа заманіць любога, хто яе заслухаецца. На зіму зазоўка некуды зьнікае. Па меркаваньні некаторых - упадае ў зімовую сьпячку, другія лічаць, што пераходзіць у нейкі свой асабісты сьвет, трэція - што абарочваецца лябёдкаю і разам з сапраўднымі лебядзямі адлятае ў вырай. Зазоўка ўяўляе сабою адгалінаваньне русалак.

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.