FANDOM


0BFGunQslGM

Лозьнікі - уяўляюцца драбнюткімі гульлівымі чарцяняткамі, што жывуць у густых кустах пераплеценага лазьняку, адпаведна якому расфарбавана іх цела. Як і некаторыя іньшыя нячысьцікі (злыдні, касны, паветрыкі, паралікі, паўночнікі, шэшкі), лозьнікі дзейнічаюць толькі ў вялікім гурце. Яны ня столькі па злосьці, колькі забаўляючыся заблытваюць у куст лазы, у ейныя карэньні сваю ахвяру ці прымушаюць яе праваліцца ў прыхаванае вадзяное акенца ў багне. Нацешыўшыся, яны самі дапамагаюць ахвяры выбрацца, падсоўваючы куст лазы, трысьнёг, аер. Калі бедалагу неудалося выратавацца - гэта значыць, што яго падхапіў нейкі большы нячысьцік - вадзянік, балотнік, багнік. Бясшкодныя маленькія лозьнікі могуць быць выпадкова забітыя грамавымі стрэламі. Але галоўную небясьпеку для лозьніка (як і для балотніка) уяўляе асушэньне месца пад іхнім жытлом і з тае нагоды - зьнішчэньне лазьняку, дзе праходзіць усё іхнае жыцьцё. У такім выпадку яны гінуць усе разам назаўсёды і бясьследна. Мітычным насельнікам лазы зьяўляецца таксама лазавік.

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.